Спадчына: Скрыпчанка Вадзім Віктаравіч
Чацвер, 05 Чэрвень 2025 11:49
26 лістапада 2025 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Вадзіма Віктаравіча Скрыпчанкі (1975), спартсмена, футбольнага трэнера
Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка нарадзіўся 26 лістапада 1975 г. у г. Маларыта Брэсцкай вобласці. У школьныя гады захапляўся гандболам і футболам. Вырашальную ролю ў выбары віду спорту адыграў трэнер Аляксандр Лядзінскі, які прапанаваў юнаку гуляць за футбольную каманду СПТВ № 11. Юнак настолькі захапіўся футболам, што ў восьмым класе два разы на тыдзень ездзіў на трэніроўкі ў СДЮШАР № 5 г. Брэста (першы трэнер — В. В. Тышчанка).